На 20-гадовага хлопца склалі пратакол за відэа ў міліцэйскай форме


Супрацоўнікі МУС затрымалі 20-гадовага грамадзяніна Грузіі, які «дзеля хайпу» запісваў кароткія відэаролікі ў міліцэйскай форме, не з’яўляючыся супрацоўнікам міліцыі.

У МУС паведамілі, што такія ролікі ганілі міліцыянтаў, краналі іх гонар і годнасць. Зараз праводзіцца праверка па факце набыцця форменнага абмундзіравання.

На юнака склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.45 КаАП за нашэнне формы адзення супрацоўнікаў АУС са знакамі адрознення асобай, якія не маюць на гэта права. У адпаведнасці з гэтым артыкулам прадугледжаны штраф у памеры да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Малады чалавек патлумачыў, што здымаў відэа дзеля забавы і ніякім чынам не хацеў абразіць міліцыянтаў. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

АД, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў