Прыхільнікі менскага футбольнага клубу «Дынама» 5 ліпеня падчас матчу з барысаўскім клубам БАТЭ вывесілі банер – на знак пратэсту супраць ідэі ўвесці беларускія каманды ў склад Расейскай прэм’ер-лігі.
«Нам не трэба РПЛ», – напісана на банэры бела-сініх, паведамляе тэлеграм-канал «Tribuna.com Беларусь».
Раней прэзідэнт маскоўскага ЦСКА Яўген Гінер прапанаваў пашырыць Расейскую прэм’ер-лігу за кошт камандаў з Беларусі, Казахстану і Арменіі.
МГ belsat.eu