Лясны пажар выклікаў транспартны калапс на беларуска-літоўскай мяжы


Дзяржаўная аўтаінспекцыя перакрыла міжнародную дарогу Р-42 каля вёскі Крынічная праз пажар у лесе побач з вёскай Гожа. Гэта выклікала дарожны затор і адрэзала навакольныя вёскі ад сеткі дарожнага руху: з аднаго боку тут Нёман, а з другога – танкавы палігон, перадае карэспандэнт «Белсату» з месца падзеяў.

«На мяжы нікога не пускаюць, гарыць лес. Разварочваюць нават рэйсавыя маршруткі», – распавёў «Белсату» супрацоўнік ДАІ.

Паводле «Hrodna.life», вёску Плябанішкі збіраюцца эвакуяваць.

24 красавіка 2019 года. Дарожны затор на аўтадарозе P-42 у выніку пажару ў вёсцы Гожа. Фота «Белсат»
Нават на патушаных тэрыторыях у любым месцы можа ўспыхнуць новы пажар. Фота «Белсат»

Моцны вецер хутка разносіць полымя. Агонь дайшоў да мяжы з Літвой. Менавіта праз вецер сёння на Гарадзеншчыне абвесцілі штармавое папярэджанне.

Праз пажар памежнікі не прапускаюць машыны праз пераход «Прывалка» на мяжы Беларусі і Літвы ў абодвух напрамках.

24 красавіка 2019 года. ДАІ не прапускае машыны на аўтадарозе P-42 у выніку пажару ў вёсцы Гожа. Фота – «Белсат»

На ліквідацыі пажару працуюць больш за 100 ратавальнікаў, спецыялісты лясгасу, памежныя войскі і міліцыянты. На месцы задзейнічалі больш за дзесяць адзінак пажарнай тэхнікі.

Фота – «Белсат»
Фота – «Белсат»
Гарыць больш за 50 гектарау лесу. Наступствы ляснога пажару. Фота – «Белсат»

Пажар на вайсковым палігоне ў вёсцы Гожа, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы Беларусі з Літвой і Польшчай, распачаўся каля 14:30, падае «S13».

Прычыны і дэталі пажару высвятляюць.

Вайсковы палігоне ў Гожы гарэў на мінулым тыдні, падавала ОНТ.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў