Лукашэнка і Пуцін могуць стэлефанавацца да Новага года


Кіраўнікі Беларусі ды Расеі пры неабходнасці могуць стэлефанавацца да Новага года, каб вырашыць шэраг пытанняў. Пра гэта 27 снежня паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Адказваючы на пытанне, ці плануецца да канца года сустрэча кіраўнікоў дзвюх краін, Пяскоў адзначыў, што ёсць «цэйтнот, бо застаюцца яшчэ неўрэгуляваным шэраг пытанняў» у газавай сферы, піша РИА «Новости».

Hавiны
Першы віцэ-прэм’ер: Інтэграцыя будзе ўзгодненая праз 2–3 дні
2019.12.23 19:19

Паводле яго, кантакты паміж бакамі вядуцца.

«І мы чакаем, што калі прэзідэнты палічаць неабходным, яны стэлефануюцца да канца года», – заявіў Пяскоў.

Абноўлена
Беларусь і Расея не могуць дамовіцца пра нафту, газ і падаткі
2019.12.20 14:26

Міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін пасля сустрэчы 20 снежня кіраўнікоў дзвюх краін заявіў, што Менску ды Маскве засталося развязаць тры групы пытанняў. Ён удакладніў, што няўзгодненыя пытанні датычаць нафтавай, газавай і падатковай сфераў.

У сваю чаргу кіраўнік Беларусі заявіў, што бакі бакі канцэптуальна дамовіліся адносна энерганосьбітаў, у тым ліку пра газ і нафту. Паводле яго, канкрэтныя цэны будуць вызначаны ў бліжэйшыя два-тры дні. Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што ў цэлым цана застаецца на ўзроўні 2019 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў