Беларусь і Расея не могуць дамовіцца пра нафту, газ і падаткі


Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу.
Фота: president.gov.by

Менску ды Маскве засталося развязаць тры групы пытанняў. Пра гэта заявіў міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін пасля сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе кіраўнікоў дзвюх краін.

Расейскі міністр удакладніў, што няўзгодненыя пытанні датычаць нафтавай, газавай і падатковай сфераў, піша БелТА.

Hавiны
«З развалам СССР мы далёка адзін ад аднаго не сышлі». У Пецярбурзе ідуць перамовы Пуціна і Лукашэнкі
2019.12.20 12:54

«Гэта тры групы пытанняў, якія засталося вырашыць для таго, каб фіналізаваць усе дарожныя мапы», – сказаў Арэшкін.

Паводле яго, пасля сустрэчы ў Сочы 7 снежня бакі здолелі цалкам узгадніць пытанні ў сферах сельскай гаспадаркі, сувязі, мытні, рэгулявання алкагольнага рынку.

У сваю чаргу кіраўнік Беларусі заявіў, што бакі бакі канцэптуальна дамовіліся адносна энерганосьбітаў.

«Канцэптуальна дамовіліся, што ў будучым годзе Беларусь купляе ў Расейскай Федэрацыі прыкладна 20 млрд куб.м газу. Абмежаванняў тут няма. Можна і 22 млрд куб.м. З уводам атамнай станцыі, вядома, мы на 4-5 млрд куб.м менш будзем закупляць. Таму па аб’ёмах мы дамовіліся, і па нафце дамовіліся, што купім у Расеі 24-25 млн т нафты», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, канкрэтныя цэны будуць вызначаны ў бліжэйшыя два-тры дні. Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што ў цэлым цана застаецца на ўзроўні 2019 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў