Першы віцэ-прэм’ер: Інтэграцыя будзе ўзгодненая праз 2–3 дні


Амаль увесь беларуска-расейскі інтэграцыйны пакет узгоднены. Пра гэта 23 снежня на прыёме ў амбасадзе Расеі ў Менску заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Дзмітрый Крутой.

Намеснік прэм’ер-міністра адзначыў, што засталося толькі некалькі пытанняў, рашэнне па якіх будзе знойдзена ў бліжэйшыя 2-3 дні, піша БелТА.

Hавiны
Расея пагадзілася адмяніць роўмінг. Чарга за Беларуссю
2019.12.22 16:38

«Мы падбярэм час, каб нашы лідары ва ўрачыстай абстаноўцы яго [інтэграцыйны пакет. – Рэд. Belsat.eu] падпісалі або парафіравалі», – заявіў Крутой.

Паводле яго, інтэграцыя дасць абсалютна беспрэцэдэнтны новы імпульс развіццю двухбаковых стасункаў.

«У першую чаргу гэта будзе эканоміка», – заявіў першы віцэ-прэм’ер.

Абноўлена
Беларусь і Расея не могуць дамовіцца пра нафту, газ і падаткі
2019.12.20 14:26

Пасля сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе кіраўнікоў дзвюх краін міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін заявіў, што Менску ды Маскве засталося развязаць тры групы пытанняў. Паводле яго, няўзгодненыя пытанні датычаць нафтавай, газавай і падатковай сфераў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў