Колькасць захварэлых на COVID-19 у свеце перавысіла 8 мільёнаў


Агулам у свеце з пачатку пандэміі каронавірусам заразіліся больш за 8 мільёнаў чалавек. Памерлі больш за 436 тысяч чалавек, прыводзіць статыстыку ўніверсітэт Джонса Хопкінса.

Па колькасці інфікаваных па-ранейшаму лідзіруюць ЗША, дзе лічба ўжо перавысіла 2, 1 млн. Памерлі больш за 116 асобаў.

Успышка ў Бразіліі працягваецца: там ужо больш за 888 тысяч выпадкаў і амаль 44 тысячы ахвяраў. У Расеі больш за 536 тысяч выпадкаў інфікавання. Імкліва расце колькасць хворых у Індыі (больш за 343 тысячы).

У Вялікай Брытаніі, дзе зафіксавана амаль 300 тысяч выпадкаў, больш за 41 тысячу чалавек памерлі. Італія і Францыя таксама ўваходзяць у пяцёрку краін з найбольшай смяротнасцю ад каронавірусу.

Агулам у свеце паправіліся больш за 3,8 млн пацыентаў.

У Беларусі на 15 чэрвеня было зарэгістравана 54 680 выпадкаў, 312 пацыентаў памерлі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў