Кіраўнік МУС Беларусі трапіў на гей-парад у Лондане. Фотафакт


Фанпэйдж «Беларускага свабоднага тэатру» апублікаваў міні-фотасесію з гей-параду, які адбыўся 7 ліпеня ў Лондане.

Галоўны герой фотасесіі – кіраўнік МУС Беларусі Ігар Шуневіч. Маскі з ягоным тварам упрыгожылі мэйкапам і стразамі.

Нагадаем, што 7 ліпеня амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску далучылася да параду роўнасці ў Лондане. Працаўнікі амбасады апрануліся ў вопратку колераў сцяга ЛГБТ і зрабілі калектыўны фотаздымак каля будынку амбасады. Гей-парад у Лондане ладзіцца з 1972 г.

Раней працаўнікі брытанскай амбасады вывесілі на сваім будынку сцяг ЛГБТ. Гэта выклікала дзіўную рэакцыю МУС Беларусі.

20 траўня МУС апублікавала на сваім сайце заяву, у якой выказвала шкадаванне з нагоды таго, што 17 траўня над амбасадай Вялікай Брытаніі ў Менску вывесілі вясёлкавы сцяг – сімвал ЛГБТ-супольнасці. Брытанскія дыпламаты хацелі такім чынам звярнуць увагу на дыскрымінацыю прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў