Насупраць МУС прайшла акцыя падтрымання ЛГБТ


Фота – радыё «Свабода»

Студэнты тэатральнай лабараторыі Fortinbras пры Свабодным тэатры зладзілі ў цэнтры Менску акцыю на знак падтрымання ЛГБТ-супольнасці.

Яны ўсклалі да помніку гарадавага насупраць будынку Міністэрства ўнутраных справаў кветкі, якія ўтварылі вясёлку, а таксама намалявалі на брукаванцы каляровыя сляды.

Фота – радыё «Свабода»
Фота – радыё «Свабода»

«Мы заклікаем МУС пераступіць праз забабоны і абараняць правы ЛГБТ-грамадзянаў, якія не парушаюць закон і сплачваюць падаткі, дзякуючы якім Міністэрства і існуе», – кажуць удзельнікі акцыі.

Радыё «Свабода» падае, што міліцыя затрымала траіх удзельнікаў акцыі, іх даставілі ў РУУС Маскоўскага раёну.

Асобы затрыманых не вядомыя. У размове з «Белсатам» прадстаўнік Fortinbras паведаміў, што ўдзельнікі акцыі пакуль не хочуць называе свае імёны.

ДД

Стужка навінаў