Кіраўнік Карэліцкага райвыканкаму звольніўся пасля затрымання п'яным за стырном


Кіраўнік Карэліцкага райвыканкаму Віктар Шайбак звольніўся з пасады па ўласнаму жаданню. Часова выконвае абавязкі старшыні яго першы намеснік, распавялі «Белсату» у Карэліцкім райвыканкаме.

«Часова старшынём райвыканкаму з’яўляецца Анатоль Коршун, першы намеснік старшыні. Іншай інфармацыі няма і не агучым, больш нічым не дапаможам», – сказалі «Белсату» ў Карэліцкім Райвыканкаме.

Анатоль Коршун зʼяўляецца першым намеснікам старшыні райвыканкаму і адначасова адказвае за сельскую гаспадарку.

Інфармацыі пра старшыню Карэліцкага райвыканкаму на старонцы ўстановы няма з 22 лістапада. Менавіта ў гэты дзень шэраг медыяў, у тым ліку і «Белсат» паведамілі пра затрыманне Віктара Шайбака за стырном у нецвярозым стане.

Пасля зʼяўлення гэтай інфармацыі карэспандэнты «Белсату» не змаглі знайсці на працоўным месцы Віктара Шайбака. У райвыканкаме сцвярджалі, што яго няма на месцы, паколькі ён на абʼектах, або проста няма на месцы. Прычыны адсутнасці чыноўніка райвыканкаму тлумачыць адмовіліся.

Hавiны
Старшыню Карэліцкага райвыканкаму злавілі п’яным за стырном?
2019.11.22 17:55

Вядома, што Віктара Шайбака затрымалі 16 лістапада. Крыніцы «Белсату» цвердзяць, што пасля затрымання медычная экспертыза паказала ступень апʼянення 1,6 праміле.

Віктару Шайбак апошнія 12 гадоў узначальваў Карэліцкі раёны выканаўчы камітэт.

Падобная гісторыя, але з іншым фіналам, мела месца і з старшынём Слонімскага райвыканкаму. Блогер «NEXTA» яшчэ ў жніўні сёлета паведаміў, што Генадзя Хоміча і ягоную жонку затрымлівалі за стырном у нецвярозым стане. Чыноўнік абвінаваціў блогера ў паклёпе і падаў у суд з патрабаваннем кампенсацыі «маральнай шкоды». 12 лістапада прызнаў інфармацыю пра затрыманне Хоміча неадпаведнай рэчаіснасці і прыняў рашэнне спагнаць з блогера NEXTA 3 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі.

Абноўлена
«Фактычна сваймі дзеяннямі NEXTA абразіў Рэспубліку Беларусь». Блогера пакаралі вялікім штрафам
2019.11.12 12:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў