«Выбітны расейскі дыпламат пайшоў з жыцця на працоўнай пасадзе. Выказваем родным і блізкім Віталя Іванавіча Чуркіна глыбокія спачуванні», – гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.
Паводле амерыканскіх медыяў, сталы прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін памёр ад сардэчнага прыступу. Яму было 64 гады. Расейскі дыпламат неаднаразова крытыкаваў Захад і сваіх заходніх калегаў.
Травень 2014
«Калі неадкладна не спыніць злачынную авантуру кіеўскай клікі, то Украіне не пазбегнуць катастрафічных наступстваў. Мы пра гэта неаднаразова папярэджвалі».
Сакавік 2015
«Запэўніваю вас, дарагія калегі, я думаю вы гэта разумееце – калі б Надзея Саўчанка ў аналагічных умовах апынулася ў Злучаных штатах, яе лёс быў бы наканаваны, яна б ніколі святла белага не ўбачыла».
Снежань 2016
«Дзяцей у Сірыі пасыпаюць пылам, каб выдаць іх за ахвяраў бамбёжак».
ЮВ, belsat.eu