Гарадзенскі драмтэатр спыняе паказы з палітычных матываў


Афіцыйна Гарадзенскі драмтэатр зачыняецца праз каронавірус паводле рэкамендацыі Мінздароўя, паведамляе карэспандэнт «Белсату». Але неафіцыйна – праз салідарнасць з акторам Ігарам Уланавым.

25 верасня быў звольнены актор Гарадзенскага абласнога тэатру Ігар Уланаў, які абвесціў пра спыненне спектакля ў мінулую нядзелю. На ім трымаўся рэпертуар Гарадзенскага драмтэатру. Увесь тэатр сыходзіць на прастой на нявызначаны час. Ігар Уланаў адмовіўся падпісаць дакументы пра звальненне.

Афіцыйна Гарадзенскі драмтэатр зачыняецца праз каронавірус паводле рэкамендацыі Мінздароўя.

Hавiны
Каранік: «Тры адсоткі – гэта лухта». Як старшыня аблвыканкаму супакойваў актораў Гарадзенскага драмтэатру
2020.09.23 17:19

На сёння-заўтра планавалася масавае наведванне тэатру гарадзенцамі, бо меліся ставіць спектаклі з удзелам Сяргея Курыленкі, заслужанага артыст Беларусі затрыманага ў нядзелю на маршы ў Горадні. Былі прададзеныя ўсе квіткі на сёння і на заўтра.

Такім чынам яшчэ адзін тэатр у Беларусі спыняе працу з палітычных матываў. Першым быў Купалаўскі тэатр у Менску.

Інтэрв’ю
«Можа, не ў гэты будынак, але мы вернемся». Купалаўцы пра сыход з тэатру і адказ уладам
2020.08.31 09:57

belsat.eu

Стужка навінаў