Гарадзенка праславілася на Сусветных Днях Моладзі: узняла транспарант «Папа, пазвані мне»


Гарадзенка Яна Шостак падчас сустрэчы Папы Рымскага Францішка з валанцёрамі Сусветных дзён моладзі ў Кракаве ўзняла транспарант з надпісам «Papa call me» і сваім нумарам тэлефона. Пра гэта піша гарадзенскі сайт “Твой Стыль”.

Папа пакуль не пазваніў, затое дзясяткі людзей з усяго свету павіншавалі за смеласць і арыгінальнасць.

Беларуская мастачка Яна пяць гадоў жыве ў Кракаве, дзе навучаецца ў Акадэміі мастацтваў. На Сусветных Днях Моладзі яна была валанцёркай. Яе нумар тэлефона на банеры, што дзяўчына ўзняла ў нядзелю, 31 ліпеня, паказалі тэлеканалы па ўсім свеце.[/vc_column_text][vc_column_text]

via GIPHY

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Да Папы – як да таты»

«Гэтым жэстам, сваёй просьбай, я хацела падкрэсліць яго цёплае стаўленне да людзей. І што да яго можна звярнуцца таксама проста, як да таты, – распавядае Яна. – Хацела падкрэсліць яго прастату, адкрытасць і сучасную камунікацыю з вернікамі».

Папа пакуль не патэлефанаваў да Яны, але з медыяў, блізкіх да Ватыкана, дзяўчына атрымала звестку, што гэта цалкам верагодна.

«Праз пару тыдняў, калі трохі супакоіцца ажыятаж вакол акцыі, ён можа патэлефанаваць», – абнадзеілі мастачку.

«Чакаю гэтага з нецярпеннем», – кажа Яна.

«Хацела б паразважаць з ім пра сучаснае мастацтва, пра тое, што яно ўсё часцей любіць выходзіць па-за межы «белага куба» і пачынае супрацоўнічаць з рэкламай, навукай, псіхалогіяй і іншымі бакамі рэчаіснасці, – тлумачыць мастачка сваё жаданне. – Мастацтва робіцца быццам прапаведнікам, то чаму б сучаснаму мастацтву не пачаць супрацоўнічаць і з рэлігіяй? Бо ў гэтай сферы пакуль што мастацтва прадстаўлена роспісам касцёлаў, іконамі і карцінамі на рэлігійныя сюжэты. Аднак сучасныя формы мастацтва – інсталяцыі, відэа ці сучасная графіка – там пакуль адсутнічаюць».

[/vc_column_text][vc_column_text]

Вітанні з усяго свету

Пакуль жа Яна атрымлівае мноства паведамленняў з усяго свету. Ёй пішуць з Англіі, Індыі, Нямеччыны, Швейцарыі, Польшчы ды іншых краін: «Я не Францішак з Ватыкану, а Дарэк з Радаму. Але перадаю табе свае сардэчныя вітанні!»

«Шыкоўная ідэя! Не ведаю, хто ты, але я ўражана тваёй задумкай з нумарам тэлефона! Ганаруся табой! Шчыра захапляюся і зычу поспеху! Лаўра з Сасноўца».

«Убачыла твой нумар па тэлевізары і ад усяго сэрца жадаю, каб Папа табе пазваніў! Сардэчныя вітанні ад Евы з Ёрку, што ў Англіі».

«Хэй! Твой мэсідж да Папы гэта крута! Прывітанні са Швейцарыі!»

«Віншую, што адважылася паказаць той банер і шлю прывітанні з Пнева каля Познані! Д».

Што да адвагі, то, паводле Яны, гэты ўчынак вельмі адпавядае і словам самога Папы Францішка пра адвагу, якія прагучалі ў яго звароце да моладзі: «Быць надзеяй будучыні – гэта адвага. Будзьце адважнымі, не бойцеся!»[/vc_column_text][vc_single_image image=”263184″ img_size=”large”][vc_column_text]Яна Шостак з сяброўкай Марыяй Альбрыхтовіч стварылі партрэт Папы Францішка на сцягу ў стылістыцы Сусветных дзён моладзі[/vc_column_text][vc_column_text]Акцыя з нумарам тэлефона – не адзіная, якую Яна зладзіла ў Кракаве ў час Сусветных дзён моладзі. Разам з іншай студэнткай Акадэміі мастацтваў Марыяй Альбрыхтовіч яна зладзіла праект «Хто твой Папа?»

Дзяўчаты падмянілі адзін са сцягоў з сімволікай свята на галоўнай плошчы гораду. Гэтак побач са сцягамі з партрэтамі Яна Паўла ІІ і святой Фаўстыны з’явіўся сцяг з партрэтам Папы Францішка. Такі сцяг не быў запланаваны арганізатарамі, але падмены не заўважылі адразу – сцяг правісеў да канца тыдня.

«Пачалося з таго, – распавядае дзяўчына, – што падчас прыгатавання да імпрэзы і візіту Францішка нідзе не было візуальнай рэкламы яго асобы».[/vc_column_text][vc_single_image image=”263180″ img_size=”large”][vc_column_text]Паліцыя дапамагла ўсталяваць сцяг з выявай Папы Францішка

[/vc_column_text][vc_column_text]А ён, паводле мастачкі, з’яўляецца сімвалам перамен у Каталіцкім Касцёле і ў іншых галінах сучаснага жыцця. У Кракаве паўсюль былі толькі выявы Яна Паўла ІІ і сястры Фаўстыны.

«Трэба прызнаць, што вялікая колькасць палякаў шануе Папу Яна Паўла найперш таму, што ён быў палякам. Па-за ўвагай часта застаецца тое, што ён напісаў шмат добрых кніг і многа чаго зрабіў для аб’яднання прыхільнікаў Касцёлу ў цэлым свеце».

Што да Папы Францішка, то нават сярод валанцёраў Дзён моладзі былі тыя, хто не надта шанаваў яго за змены, якія ён нясе.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Было дзіўна для мяне, што на такіх спатканнях, дзе свет ідзе да таго, каб не звяртаць увагі на нацыянальнасць, дзе ўсе ведалі, што прыязджаюць людзі з цэлага свету, так шануюць менавіта нацыянальнасць. Я хацела выкарыстаць «тэрыторыю сцяга» для ўласнага паведамлення».

Так дзяўчаты вырашылі стварыць партрэт Папы Францішка на сцягу, падобны па стылю і колерах да афіцыйных выяваў імпрэзы і павесіць той сцяг на галоўнай плошчы Кракава.

«Спачатку, каб вывесіць сцяг, вышлі а чацвёртай раніцы – баяліся, што паліцыя перашкодзіць, бо акцыя была ўсё ж нелегальнай», – распавядае Яна.

Але зрабіць задуманае не атрымалася. Сцягі былі замацаваны так высока, што нават з дапамогай высокай лесвіцы не ўдалося да іх дабрацца.

Паўтарыць спробу вырашылі ўжо ў час самой імпрэзы. Яны спрабавалі замацаваць новы сцяг на тым, што ўжо вісеў. Гэта заўважылі тэлевізійнікі з Ватыкану і паклікалі паліцыю. «Яны папрасілі паліцыянтаў дапамагчы нам зняць стары сцяг і павесіць новы. І тыя згадзіліся. Калі ўсведамляю, што здзейсніла акцыю такога маштабу, калі мяне, нікому невядомую, пабачыў амаль увесь свет – аж мову адымае», – кажа Яна.

Фота: Maria Jackowska. Відэа са старонкі Яны Шостак у «Фэйсбуку».

Ірына Новік, t-styl.info

Стужка навінаў