Беларуска ўпершыню стала медалісткаю жаночага чэмпіянату свету па боксе


33-гадовая Вікторыя Кебікава заваявала бронзу ў Нью-Дэлі. Беларуская спартоўка перамагла суперніцу з Калумбіі ды заняла трэцяе месца.

Баксёрка выступае ў вагавой катэгорыі да 81 кг.

Чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын сабраў 227 спартовак з 62 краінаў. 23 лістапада пройдзе фінал.

Беларуска мае даволі паспяховую кар’еру. Не раз станавілася прызёркаю розных чэмпіянатаў і спаборніцтваў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў