Бить или не бить?Во Всемирный день ребенка решили раз и навсегда разобраться. Мнения в Кемерово и Минске разошлись…Читать: https://naviny.belsat.eu/ru/news/mozhno-li-bit-detej-opros-belorusov-i-rossiyan/
Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Środa, 20 listopada 2019
У Сусветны дзень дзіцяці, які з 1954 года адзначаюць 20 лістапада, «Белсат» запытаўся ў жыхароў Кемерава і Менску, ці можна біць дзяцей.
Адказы глядзіце ў відэа вышэй або чытайце ў тэксце.
Жыхары Кемерава:
«Нельга біць людзей – яны ж жывыя. Жывыя. І іх нельга біць. Калі вы іх б’яце, вас зловіць паліцыя і пасадзіць за краты».
«У мяне дзяцей не было… Я лічу, што можна. У Бібліі напісана, што, калі любіш сына, то карай яго. У залежнасці ад характару дзіцяці, а ўсе розныя. Таму часам прыходзіцца ўжываць фізічную сілу».
– Я таксама згодная, таксама чытаю Біблію. Там напісана: калі любіш сына, не шкадуй розгі. Такі і адказ. Часам у мэтах выхавання можна. А калі дзіця песціць, гуляючы з ім больш, то цябе потым спужае гэта дзіця. Так таксама напісана ў Бібліі.
– А трэба розгамі або дзягай, рукой? Як?
– Можна дзягай, можна і розгай.
«Гэта састарэла. Раней так і выхоўвалі. Цяпер гэта неактуальна дакладна».
– Ні ў якім разе быць нельга.
– А цябе білі калі-небудзь бацькі?
– Не. Наагул ні разу. Мяне нават не каралі ні разу, у кут не ставілі.
«Мяне выхавалі так, што мама мяне пастаянна сцябала, сцябала. А што толку? Я не разумела. Я сама руская – касячыла вельмі моцна. Калі дзіцяці нармальна растлумачыць, што не рабі гэта, не рабі так… То ён усё зразумее».
«Ведаеце, мяне, напрыклад, у дзяцінстве наагул ніколі не білі. Таму я не ўяўляю, навошта дзіцяці біць!»
Жыхары Менску:
«Рукой наагул нельга ляскаць. Тады ўжо лепш дзягай, а рукой нельга – плошча больш. Гэта ў медыцынскіх мэтах».
– Калі не моцна, то можна.
– А як не моцна?
– Каб не балюча было. Каб было зразумела, але не балела.
«Цяпер такая тэндэнцыя, што нельга ляскаць. Але дзеці такія… Такія, вельмі шустрыя і хуткія, таму і не ведаеш, як быць. Можа, у кут лепш, але, можа, зрэдку, калі-небудзь злёгку і не сістэматычна».
«Часам даводзілі і ляскала. Але наагул я супраць гэтага».
– Я б свайго дзіцяці не біў.
– А калі ён пад машыну на дарогу бяжыць? Ты яму раз сказаў, два сказаў…
– Не, ну калі ён не разумее, то, вядома, [можна].
«Мяне білі – як сідараву казу! Таму так, адгалоскі ёсць, але затое вырас больш-менш добрым хлопцам».
ЛБ/МВ belsat.eu