«Мы – сёстры Хачатуран». У Берліне прайшоў мітынг ля амбасады Расеі


Фота – Жанна Кромер, belsat.eu

Каля расейскай амбасады ў сталіцы Германіі 21 чэрвеня прайшла акцыя «Мы – сёстры Хачатуран». Арганізавалі мітынг феміністкі рускамоўнай дыяспары Берліна.

Справка
Сясцёр Хачатуран 17, 18 і 19 гадоў затрымалі 27 ліпеня 2018 году ў Маскве пасля забойства іх бацькі. Яны прызналі сваю віну, але паведамілі, што шмат гадоў падвяргаліся збіццю і сэксуальнаму гвалту з боку 57-гадовага Міхаіла Хачатурана. Марыі, Крысціне і Ангеліне прад’явілі абвінавачанне ў забойстве, учыненым групай асоб па папярэдняй змове або арганізаванай групай (артыкул 105 ч.2 п.Ж). Ім пагражае пазбаўленне волі да 20 гадоў.

Ўжо другая за тыдзень дэманстрацыя пратэсту сабрала больш за 30 удзельнікаў і ўдзельніц. Пратэстоўцы сабраліся ля Брандэнбургскіх варот у 16.00 і прайшлі да амбасады Расеі. Актывісты і актывісткі трымалі ў руках плакаты і скандавалі лозунгі ў падтрымку сясцёр Хачатуран на англійскай, нямецкай і рускай мовах:

«Стоп хатняму гвалту ў Расеі», «Самаабарона – не злачынства», «Свабоду сёстрам Хачатуран».

Фота – Жанна Кромер, belsat.eu

Каля амбасады яны таксама раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй аб арыштаваных.

Фота – Жанна Кромер, belsat.eu

«Пацярпелых трэба падтрымліваць, а не караць»

Адна з арганізатарак дэманстрацыі, актывістка і вядомая ў Берліне паэтка Дзінара Расулева патлумачыла Belsat.eu, чаму лічыць важнымі такія акцыі жаночай салідарнасці з расейскімі абвінавачанымі:

«Важна распаўсюджваць інфармацыю. Пратэстуючы тут, у Берліне, мы можам больш шырока абвясціць тое, што адбываецца ў Расеі, і тым самым паўплываць на развіццё падзеяў. Важна, што людзі па ўсім свеце выступаюць супраць гвалту ў сям’і. Пацярпелых трэба падтрымліваць, а не караць».

Фота – Жанна Кромер, belsat.eu
Фота – Жанна Кромер, belsat.eu

Удзельнік акцыі Цімур падтрымлівае такую пазіцыю:

«Важна падымаць тэму гвалту. Гэта глабальная праблема».

«Трэба шмат акцый і міжнародная падтрымка»

Актывістка Алена лічыць, што спыняцца на некалькіх малалікіх мітынгах нельга:

«Я думаю, адной нашай акцыяй нічога не змяніць. Трэба шмат акцый і міжнародная падтрымка».

Акцыя «Мы – сёстры Хачатуран» доўжылася каля гадзіны. На панядзелак 24 чэрвеня запланаванае адначасовае правядзенне аналагічных дэманстрацый у іншых гарадах Германіі.

Чытайце і глядзіце таксама:

Новости
Сестер Хачатурян, обвиняемых в убийстве отца, выпустили из СИЗО
2018.09.27 20:13

Жанна Кромер/ІР, Берлін, belsat.eu

Стужка навінаў