«Дома стала невыносна страшна». Руся распавяла, чаму пераехала ў Кіеў


Вакалістка групы «Shuma» Руся (сапраўднае імя Марына Шукюрава) разам з маці і 1,5-гадавалай дачкой Аей пераехала ў сталіцу Украіны. З ёй сустрэлася журналістка «Белсата».

– Раскажыце чаму вы вырашылі пераехаць?

– Таму што дома стала невыносна страшна. І эмоцыі, якія мяне захлынулі і адчуванне небяспекі, трывогі проста зрынулі мяне ў стан, калі я апынулася абязрушанай і спаралізаванай. Я не змагла выконваць свае функцыі мамы, я не змагла выконваць сваю функцыі артысткі, гэта значыць займацца музыкай мне складана, сваёй непасрэднай працай складана. Я не магла зарабляць грошы, мне было сорамна. І да гэтага часу ёсць такое пачуццё сораму, што хтосьці мучыцца за кратамі, у кагосьці збітае дзіця дома ляжыць у дрэнным стане, хтосьі да гэтага часу не можа пагаварыць аб тым, што з ім адбылося ў турме, а я тут прадаю свае паслугі па пастаноўцы голасу. Гэта смешна і недарэчна, як здаецца ў такім стане.

Марш Адзінства
Марш Адзінства ў Менску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / Belsat.eu

І я працую трэнерам па голасе, гэтая праца часта спалучаная з палітычнай працай, і на гэтай перадвыбарнай кампаніі я таксама працавала з апанентамі Лукашэнкі. І, назіраючы за тым, як людзі, якія мелі да штабу непасрэднае дачыненне: валанцёры, кур’еры, нехта яшчэ… Як пачынаюць па чарзе ўсіх людзей выдзіраць і вадзіць у КДБ, я спалохалася і вырашыла, што не буду чакаць гэтага моманту, калі прыйдуць ужо да мяне з нейкімі пытаннямі, таму што мая праца менавіта ў асобе спецыяліста па голасе, вядома ж, яна доўжылася не толькі гэтую перадвыбарчую кампанію, я ўвесь час працую з палітыкамі. І гэта небяспечна.

Рашэнне давалася мне вельмі нялёгка. І, калі яшчэ папярэднія прэзідэнцкія выбары мне хапала сілы волі хадзіць на дэманстрацыі, я наогул актыўная ў гэтым плане, але ў мяне з’явілася маленькая дачка, і прыярытэты рэзка змяніліся. Я яшчэ здымала ў Менску кватэру недалёка ад Акрэсціна і хадзіла туды некалькі разоў. І ўсё гэта вельмі страшна, калі адбываецца перад тваімі вачыма, побач па суседстве.

Спявачка Руся ў Кіеве.
Фота: «Белсат»

– Як можна дапамагаць тым хто ў Беларусі дыстанцыйна?

– На дыстанцыі ад Беларусі можна больш прадуктыўна працаваць з НДА і дапамагаць тым людзям, якія ў Беларусі засталіся. У Менску, вядома, вельмі страшна гэтым займацца, таму што, ведаеце, заўсёды такая параноя, што твой email чытаюць, за тваім тэлефонам сочаць, усе твае перамяшчэнні бачаць і гэты градус параноі сапраўды вельмі вялікі. Мой матыў быў такі – засцерагчы сябе ад небяспекі.

Марш Адзінства
Марш Адзінства ў Менску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / Belsat.eu

– Наколькі высокай была рызыка быць затрыманай менавіта для вас?

– Зараз рызыка ёсць у кожнага чалавека, які выходзіць на вуліцу. Калі паглядзець паблікі у Телеграме, то можна ўбачыць, што па Менску цяпер проста шпацыруюць людзі ў цывільным ў чорных балаклавах, яны не паказваюць свае твары, якія хаваюцца за медыцынскім маскамі, спісваючы ўсе на COVID-19. Няма ніякай магчымасці абараніць сябе з пункту гледжання закону, проста ў Беларусі ў гэты момант закон працуе толькі ў адзін бок – у бок апраўдання паводзін улады.

– Быць можа было нешта, што стала апошняй кропляй, калі вы вырашылі, што пераязджаеце?

– Апошняй кропляй стала паведамленне аб тым, што Украіна закрывае межы і, вядома ж, цяпер некаторыя краіны таксама адкрылі так званы палітычны калідор для беларусаў, куды можна прыехаць. Гэта Польшча, Латвія, Літва. Мне вельмі падабаецца Кіеў, я бачу падабенства менталітэту, у мяне тут ёсць блізкія сябры, я часта сюды прыязджала яшчэ да рэвалюцыі. Я вырашыла, што Кіеў – гэта месца, якому я давяраю. Я магу прыехаць сюды і адчуваць сябе ў бяспецы. І мы з маёй мамай дамовіліся, што ў нас ёсць 24 гадзіны на збор рэчаў, сабралі валізкі. Мне ўдалося паляцець самалётам.

Марш Адзінства
Марш Адзінства ў Менску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / Belsat.eu

– Што вы плануеце цяпер тут рабіць? Можа быць, далучыцеся да дыяспары беларусаў, якія, знаходзячыся ва Украіне, дапамагаюць рэпрэсаваным?

– Безумоўна. Я ўжо маю зносіны з нашымі беларусамі, якія пераехалі сюды. Зараз мы з партнёрамі па ўсім свеце думаем і складаем спіс, што канкрэтна мы маглі б зрабіць для творчай супольнасці ў Беларусі, акрамя дапамогі грашыма. Можа быць, нейкая перакваліфікацыя ў сумежныя прафесіі, можа быць нейкія кросскультурныя праекты.

Якім вы бачыце сцэнар развіцця сітуацыі ў Беларусі?

– Ці магчымы арышт Лукашэнкі?

– Мне складана меркаваць. Я магу толькі абапірацца на сваё пачуццё кволай надзеі. Ну, вось ўвялі санкцыі, Лукашэнку санкцыі наогул нястрашныя, ён у Еўразвяз асабліва і не ездзіць. Якія могуць быць варыянты падзей – альбо варыянт, што проста ўсё гэта расцягнецца надоўга і натуральным спосабам сыдзе на «не». Альбо, што цяпер мы ўжо назіраем, улады проста выціскаюць з краіны самых актыўных і бясстрашных. Як, напрыклад, гэта адбылося з Вольгай Кавальковай. І гэта, вядома ж, палохае. Хоць, паўтаруся, лідэраў няма, народ арганізоўваецца сам. Трэці варыянт развіцця падзей – гэта расейскі сцэнар, гэта калі Беларусь губляе свой суверэнітэт, становіцца часткай Расеі.

Hавiны
«З атрыманаю калектыўнаю траўмай беларусы будуць змагацца гадамі». Размова пра паслявыбарчую сітуацыю з псіхатэрапеўтам
2020.09.07 14:33

– Вяртацца не плануеце?

– Усё будзе залежаць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя, пакуль я хачу пабыць тут.

– Вы не плануеце ў сваёй творчасці адлюстраваць тое, што адбываецца ў Беларусі? Можа быць, песню нейкую прысвяціць пратэстам?

– Наконт прысвяціць песні пратэстам у мяне была такая думка. У мяне вельмі вузкі жанр, я займаюся тым, што я вывучаю старажытныя паганскія жаночыя песні, якія абслугоўвалі абрады і рытуалы ў дахрысціянскай традыцыі. Я маю на ўвазе, што гэта ўжо напісаныя тэксты, і мая задача – гэтую культуру вывучыць і трошкі яе перайграць, напрыклад, я гэта раблю праз электронную музыку: тэхна, электра, дып-хаўс. У мяне вузкі жанр, які не мае на ўвазе, што я напішу песню і гэтак далей. Датычна рэвалюцыйнага гімна –вельмі шмат артыстаў ужо зрабілі такія рэвалюцыйныя песні, Я хачу гэта выказаць трошкі па-іншаму. Я хачу гэта выказаць у выглядзе нейкага такога арт-выказвання, і не адна, а прыцягнуць яшчэ людзей. Каб кансалідавацца. Таму што беларусы такія людзі, пра нас кажуць, што кожны сам па сабе. Так, сапраўды, я адчуваю, што ў нашым менталітэце ёсць месца такой нейкай адасобленасці, але, калі адбываецца нешта страшнае ці вельмі прыгожае, беларусы з гэтай адасобленасці выходзяць, як мы жартавалі на рэвалюцыі ў Менску, што «нават інтраверты выйшлі з плакатамі».

Беларусы сапраўды вельмі цярплівыя, але Лукашэнка зрабіў такія рэчы, якія народ дараваць не можа, і таму цярпенне скончылася. Але памяркоўнасць і талерантнасць спалучаны з ненасіллем, таму беларуская рэвалюцыя такая прыгожая, зусім негвалтоўная.

Парады
Крызісны псіхолаг: Калі пасля арыштаў і катаванняў будзе перамога, людзі перажывуць боль лягчэй
2020.08.29 09:00

Марына Ступак/АА belsat.eu

Стужка навінаў