Брусель і Менск у хіткім часе спросцяць візавы рэжым


Беларусь і Еўразвяз ужо ў хуткім часе падпішуць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму. Пра гэта ў эфіры АНТ распавёў кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі Дырк Шубель

«Думаю, у бліжэйшы час з’явяцца добрыя навіны. Не магу зараз адказаць, калі менавіта пагадненне ўступіць у сілу, але запэўніваю, што працэс не зацягнецца на працяглы час», – адзначыў Дырк Шубель.

Праз Лукашэнку візавае пагадненне паміж Беларуссю і ЕЗ можа затрымацца

Раней выказвалася меркаванне, што праект будзе падпісаны падчас наведвання Менску кіраўніцы дыпламатыі ЕЗ Фэдэрыкі Магерыні 4 кастрычніка. Але ў выніку візіт быў адменены. Пытанне пра пагадненне разглядаюць у Бруселі.

«Калі мы правядзем усе працэдуры, то з задавальненнем падпішам пагадненне аб зніжэнні кошту аднаразовых і шматразовых шэнгенскіх віз да 35 еўра», – сказаў Дырк Шубель.

Прэм’ер Румас: пагадненне паміж Беларуссю і ЕЗ трэба падпісаць як мага хутчэй

І сапраўды, калі дамова будзе падпісаная, то шэнгенскія візы для беларусаў маюць патаннець да 35 еўраў, максімальны час разгляду справы будзе складаць 10 дзён, бясплатныя візы будуць атрымліваць дзеці да 12 гадоў, а таксама тыя, хто едзе з адукацыйнымі або некамерцыйнымі мэтамі, не маючы 25 гадоў.

Але, згодна працэдуры, дакумент павінны ўхваліць Еўрапейскі парламент і Еўрапейская рада, пасля чаго Рада ЕЗ мусяць прыняць рашэнне большасцю галасоў. І толькі пасля гэтага адбудзецца яго падпісанне.

Усходняму партнёрству – 10 гадоў. Ці Беларусь наблізілася да Еўразвязу?

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары