Алеся Лагвінца не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты


Гэткае рашэнне 8 жніўня прыняла акружная выбарчая камісія, якая адмовіла намесніку старшыні Руху «За Свабоду» у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў. Палітык лічыць гэтае рашэнне палітычна матываваным.

Алесь Лагвінец меў намер балатавацца па Сухараўскай выбарчай акрузе №101.

Яго ініцыятыўная група мела два папярэджанні ― за перадвыбарчы пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі на кальцавой дарозе ды пікет па збору подпісаў у Сухарава, на якім выступіў Лявон Вольскі. ЦВК палічыў, што палітык «падкупае выбарцаў» – на выступе раздавалі газету «Народная воля» і ўлёткі з партрэтам палітыка, а на этапе збору подпісаў агітаваць нельга.

Лагвінец мае намер абскардзіць рашэнне акружной камісіі аб нерэгістрацыі і не выключае, што будзе заклікаць да байкоту выбараў у 101-ай акрузе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў