Актывістам кампаніі «Legalize Belarus» Пятром Маркелавым зацікавіўся аддзел барацьбы з наркагандлем

ВІДЭА

Пятро Маркелаў, «Мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны», 17 лютага 2018

Пра гэта актывіст паведаміў у Facebook.

У каментары belsat.eu Пётр Маркелаў распавёў, што прадстаўнікі МУС пазванілі па нумары, які пазначаны на сайце legalize.by.

«Нумарам я карыстаюся ўжо 10 гадоў, але аформлены на бацьку. Пазванілі па месцы працы бацькі і пыталіся, чый нумар. Адміністрацыі сказалі, што з аддзелу па барацьбе з наркагандлем», – распавёў Пётр Маркелаў.

17 лютага грамадская кампанія «Legalize Belarus» правяла мітынг з патрабаваннем адмяніць крымінальнае пакаранне за захоўванне «кантралюемых рэчываў у малых колькасцях».

Гэта не першая акцыі ініцыятвы. Летась 25 снежня маладзёны правялі «канапляную каляду» – парад за лібералізацыю заканадаўства ў сферы абарачэння наркотыкаў. Удзельнікаў той акцыі потым пакаралі штрафамі.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары