У Менску патрабавалі перастаць саджаць за марыхуану


17 лютага грамадская кампанія «Legalize Belarus» правялі мітынг з патрабаваннем адмяніць крымінальнае пакаранне за захоўванне «кантралюемых рэчываў у малых колькасцях».

Мерапрыемства санкцыянаванае і прайшло ў межах перадвыбарчай агітацыйнай кампаніі кандыдата ў дэпутаты Мікіты Краснакуцкага.

Мітынг распачаўся на пляцоўцы ля ўваходу ў «Цэнтральны ўніверсам».

Актывісты разгарнулі нацыянальны і афіцыйны сцягі.

Мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны
Пятро Маркелаў, «Мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны»

І прапаноўвалі мінакам друкаваную прадукцыю. Рэакцыя была розная: моладзь з задавальненнем вітала ініцыятыву, жанчыны ва ўзросце былі не задаволеныя, але буклеты прымалі з цікаўнасцю.

Мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны
Мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны

Ва ўлётках, якія раздавалі мінакам, распавядаецца пра 15 тысяч беларусаў, якіх пазбавілі волі за „абарот наркотыкаў”, – фактычна ж гэта маладыя спажыўцы псіхаактыўных прэпаратаў, у якіх знайшлі невялікую колькасць кантралюемых рэчываў.

Кандыдат у дэпутаты Мікіта Краснакуцкі, хлопцу 21 год. Балатуецца ў Менгарсавет па Партызанскім раёне, акруга № 57. Працуе аператарам дыфузійных працэсаў на «Інтэграле». На днях хлопца адлучылі з партыі БНФ
Мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны

Пікет быў не толькі для камер журналістаў, доўжыўся ажно тры гадзіны.

На мітынгу за дэкрыміналізацыю марыхуаны частавалі батоньчыкамі з ядрамі канаплі

«Legalize Belarus» – гэта кампанія, якая падтрымліваецца актывістамі грамадскага руху «Дзея» і ініцыятывы «Students For Liberty Belarus». Кампанія ставіць за мэты:

  • Шляхам адукацыі і асветы прасоўваць навуковую інфармацыю і спрыяць адказнаму стаўленню грамадства да псіхаактыўных рэчываў, якія кантралююцца дзяржавай, а таксама іх спажыўцоў
  • Праводзіць адвакатаванне ўдакладнення дыферэнцыяцыі пакаранняў за парушэнні закону, звязаныя з абаротам кантралюемых рэчываў у Беларусі, а таксама адмены крымінальнага пакарання за захоўванне псіхаактыўных рэчываў у малых колькасцях.

Ірына Арахоўская, belsat.eu, фотаздымкі Ірына Арахоўская

Стужка навінаў