Апошні дзень 2019 году ў Беларусі застанецца працоўным днём. Пра гэта распавёў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас перад першым паседжаннем новага складу Палаты прадстаўнікоў, паведамляе Радыё «Свабода».
Сяргей Румас распавёў, што ва ўрадзе разглядалі прапанову зрабіць пераднавагодні дзень выходным. Але ініцыятыву не падтрымалі. Таму беларусы будуць адпачываць 1 студзеня, а за 2 студзеня давядзецца адпрацаваць у суботу 4 студзеня.
Таксама ня трэба на працу 6 студзеня, але з адпрацоўкай у суботу 11 студзеня.
Раней у інтэрнэце з’явілася петыцыя з заклікам зрабіць апошні дзень года выходным. Пад зваротам падпісаліся больш за 15,7 тысячаў беларусаў.
СК belsat.eu