Урад зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2020 годзе


Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падпісаў пастанову аб пераносе працоўных дзён у 2020 годзе.

У адпаведнасці з пастановаю, у наступным годзе будуць перанесеныя працоўныя дні:

– з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня;

– з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня;

– з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка.

Адзначым, што шэраг святаў у 2020 годзе выпадаюць на пятніцу (1 траўня, 3 ліпеня) або выходныя дні (8 сакавіка, 9 траўня).

ІІ belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары