У Шэнгенскую зону ў 2024 годзе ўвойдуць Балгарыя і Румынія


Рада Еўразвязу адзінагалосна ўхваліла пастанову прыняць у Шэнгенскую зону дзве новыя краіны – Балгарыю і Румынію.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: report.az

З сакавіка 2024 года паміж Балгарыяй, Румыніяй ды іншымі краінамі Шэнгенскай зоны адменяць памежны кантроль на паветраных і марскіх межах.

У рашэнні адзначаецца, што далучэнне гэтых краінаў павысіць інтэнсіўнасць паездак, будзе спрыяць развіццю гандлю і турызму ды яшчэ больш кансалідуе нутраны рынак.

Абмеркаванне далейшай пастановы пра адмену кантролю на сухаземных межах будзе праходзіць цягам 2024 года.

«Сёння гістарычны момант для Балгарыі і Румыніі, дзень вялікага гонару для грамадзянаў Румыніі і Балгарыі. Ужо з сакавіка яны змогуць свабодна мінаць нутраныя марскія і паветраныя межы без памежнага кантролю. Гэта вялікі крок наперад для абедзвюх краінаў і для Шэнгенскай зоны ў цэлым…» – адзначыла ў сваім выступе старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

Балгарыя і Румынія стануцца 28-й і 29-й краінамі, якія далучацца да Шэнгенскай зоны.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў