Знішчэнне экалагічных НДА: ператрус у «Аховы птушак Бацькаўшчыны», ліквідуюць «Багну»


У апошні дзень лета ў офіс старэйшай экалагічнай арганізацыі Беларусі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прыйшлі сілавікі. А ў Менскім гарадскім судзе разглядаецца справа аб ліквідацыі грамадскай арганізацыі «Багна», якая займаецца аховай дзікай прыроды Палесся.

Абноўлена. А 17-й гадзіне дырэктар «Аховы птушак» Аляксандр Вінчэўскі паведаміў «Белсату», што «ўсё добра», па выніках ператрусу забралі толькі копіі дакументаў.

Пра ператрус у офісе «Аховы птушак Бацькаўшчыны» паведаміла выданне Reform.by са спасылкай на калегаў арганізацыі. Паводле Reform.by, мова не ідзе пра блакаванне ўсёй працы АПБ, прэтэнзіі ў праваахоўнікаў узніклі да аднаго з супрацоўнікаў арганізацыі.

Барысаўскі раён, Беларусь. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: АЗ / Белсат

НДА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заснаваная ў 1985 годзе і вядомая тым, што працуе над захаваннем разнастайнасці відаў і экасістэмаў Беларусі, прыцягваючы насельніцтва ў актыўную ахову прыроды. У арганізацыі каля трох тысячаў сябраў.

Hавiны
Пасля ператрусу затрымалі аднаго супрацоўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны»
2021.08.31 23:02

Яшчэ адна экалагічная грамадская арганізацыя «Багна» паведаміла, што 31 жніўня ў Менскім гарадскім судзе разглядаецца справа пра іхную ліквідацыю. Прычына, паводле Менскага гарвыканкаму, – тое, што дзейнасць «Багны» палітызуецца, а акрамя гэтага арганізацыя падтрымлівае пратэстны рух, яе сябры прымаюць актыўны ўдзел ў тэлеграм-чатах, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі. Ніякіх фактаў, якія б даказвалі гэтыя сцвярджэнні, у пазове не прыводзіцца, сцвярджае «Багна».

«Багна» адмаўляе ўсе прэтэнзіі і заяўляе, што арганізацыя заўсёды працавала згодна з заканадаўствам.

Аналітыка
Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам
2021.07.23 19:45

«Багна» шмат гадоў займалася аховай дзікай прыроды Беларусі, экалагічным турызмам і адукацыяй.

«У выпадку ліквідацыі «Багна» будзе вымушаная спыніць ажыццяўленне праектаў, звязаных з абаронай дзікай прыроды Палесся, развіццём сеткі прыродных тэрыторыяў пад аховай і захаваннем рэк», – піша арганізацыя на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў