На вайне ва Украіне загінулі пяць беларускіх добраахвотнікаў


31 ліпеня стала вядома пра гібель ва Украіне пяцёх беларускіх добраахвотнікаў: чатырох каліноўцаў і аднаго ваяра аб’яднання «Пагоня». Іхныя імёны не раскрываюцца.

Сцяг з эмблемай Палка Каліноўскага. Кіеў, Украіна. 26 траўня 2023 года.
Фота: Белсат

Полк Каліноўскага паведаміў, што загінуў адзін ваяр батальёна «Волат» і тры ваяра батальёна «Літвін».

«Мы знаходзімся на сувязі з роднымі і блізкімі загінуўшых. Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў. Рана ці позна імёны загінуўшых з гонарам загучаць у роднай Беларусі!» – гаворыцца ў паведамленні палка.

Hавiны
Затрыманы брат загінулага добраахвотніка Алеся Чаркашына
2023.06.18 16:33

Таксама пра страту сёння паведаміла аб’яднанне «Пагоня».

«У баях за свабоду Украіны загінуў сябра грамадскага аб’яднання «Пагоня». Ён быў сапраўдным беларусам: смелым, вольным, шчырым чалавекам, які змагаўся на баку святла супраць акупантаў», – адзначаецца ў допісе.

Лік беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне, вырас да 31.

Рэпартаж
«Сталі на траекторыі куляў». У Варшаве адкрылася выстава ў памяць загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў
2023.07.11 21:37

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў