«Надзявалі пакет на галаву, напаілі невядомай вадкасцю». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання і збіцця анархіста Рубашкі


Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка – актывісты анархісцкага руху, затрыманыя 29 ліпеня 2021 года.
Фота: «Вясна»

Падчас правядзення ператрусу на кватэры, а таксама ў РУУС анархіста Яўгена Рубашку збівалі і катавалі, надзявалі пакет на галаву, патрабуючы доступу да яго тэлефону і камп’ютара. Пра гэта стала вядома ад сяброў і родных затрыманага.

Таксама з Яўгенам запісалі пакаяннае відэа, пасля чаго завезлі ў Следчы камітэт і адтуль на Акрэсціна, дзе папярэдне будуць утрымліваць 10 содняў.

Падчас ператрусу пацярпеў і ягоны сябра, якога таксама збівалі, надзявалі пакет на галаву, напаілі невядомай вадкасцю. Содні хлопец правёў на Акрэсціна, а ўчора суд Партызанскага раёну пакараў яго 14-дзённым арыштам быццам бы за непадпарадкаванне. Па словах сведкі з боку міліцыі, малады чалавек спрабаваў уцячы, калі яго прывезлі ў РУУС. Хаця на той момант ён знаходзіўся ў кайданках.

Нагадаем, што Яўгена вінавацяць у арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ва ўдзеле ў іх (арт. 342 КК).

Hавiны
У Менску затрымалі двух актывістаў анархісцкага руху, а жанчыну аштрафавалі за сушэнне майкі
2021.07.29 16:21

МГ belsat.eu

Стужка навінаў