Павел Латушка сустрэўся з дарадцам Офісу прэзідэнта Украіны


Кіраўнік НАУ Павел Латушка расказаў на сваёй старонцы ў Twitter пра сустрэчу з дарадцам Офісу прэзідэнта Украіны Міхайлам Падаляком. Ён адзначыў, што дыялог быў канструктыўным. Што менавіта абмяркоўвалася на сустрэчы, пакуль не паведамляецца.

Раней Павел Латушка сустракаўся з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры Украіны. Генпракуратуры перадалі доказы ваенных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні ўкраінскіх дзяцей, якіх незаконна перамяшчаюць з акупаваных тэрыторыяў у Беларусь. У тым ліку перададзенае дасье ў дачыненні 12 украінскіх дзяцей-сіротаў.

Таксама Латушка паспеў сустрэцца ў Кіеве з украінскімі дэпутатамі Вярхоўнай рады і ўпаўнаважаным у справе правоў чалавека.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў