ЗША распачнуць стратэгічны дыялог з дэмакратычнымі сіламі Беларусі


Ужо напрыканцы 2023 года дэмакратычныя сілы Беларусі фармалізуюць сваю супрацу з ЗША. У дыялогу будуць удзельнічаць прадстаўнікі Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасці Беларусі, паведамляецца на афіцыйным сайце Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў ЗША.
Фота: афіцыйны тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

ЗША абвесцілі аб запуску стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнай Беларуссю падчас візіту ў краіну Святланы Ціханоўскай. Па выніках беларускія дэмакратычныя сілы плануюць выпрацаваць стратэгію беларуска-амерыканскіх адносінаў і аднавіць усе кантакты, «якія былі разбураныя Лукашэнкам», гаворыцца на сайце абранай прэзідэнткі Беларусі.

У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША прызначаць спецпасланніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі нашай краіны. Ён будзе галоўнай кантактнай асобай паміж дэмакратычнай Беларуссю і Вашынгтонам.

Каментар
«Пазіцыя ЗША толькі ўзмацнілася». Дарадца Ціханоўскай падвёў вынікі візіту
2023.03.30 19:29

ЗША паабяцалі захаваць памер дапамогі Беларусі ў аб’ёме $30 мільёнаў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку незалежных СМІ, праваабаронцаў, НДА і рэпрэсаваных.

У Кангрэсе пачалася праца над новым законам аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі. Гэты закон дапаможа зрабіць падтрымку ЗША больш сістэмнай і паслядоўнай.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў