Аб’яднаны пераходны кабінет распрацаваў каляндар з беларускімі святамі і памятнымі датамі


Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету прэзентавала новы каляндар з беларускімі святамі і памятнымі датамі. Ён бясплатны і ім могуць карыстацца ўсе.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: Shutterstock

Кожная дата ў календары – маленькае падарожжа па культурнай спадчыне Беларусі, зазначаюць аўтары праекту.

«Каманда прадстаўніцтва ўважліва падыходзіла да выбару падзеяў, выбрала дні, якія натхняюць, нагадваюць пра традыцыі і яднаюць беларусаў», – гаворыцца ў паведамленні АПК.

Каляндар даступны па спасылцы. Ён бясплатны і ім могуць карыстацца ўсе.

Пасля таго як вы перайшлі па спасылцы, вам трэба націснуць кнопку «Дадаць» ці на «+» і пацвердзіць інтэграцыю з вашым Google-календаром – новы каляндар аўтаматычна з’явіцца ў вашым Google і нагадае вам пра свята.

Праект «Новы беларускі каляндар» стартаваў 29 снежня і стане часткай Года беларускай нацыянальнай традыцыі, якім Аб’яднаны Пераходны Кабінет абвесціў 2024 год.

«Дзе б мы ні знаходзіліся, мы памятаем пра падзеі 2020 года, калі беларусы заявілі пра свой выбар і непрыманне гвалту. Шануем традыцыі, з цеплынёй успамінаем сяброў і блізкіх, клапоцімся пра меншасці, – пракаментавала выхад календара прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. – З любой кропкі свету мы разам ствараем адзіную прастору для падтрымкі культурных каштоўнасцяў і мост для сувязі з гісторыяй. Мая каманда падрыхтавала для вас простыя, але цікавыя онлайн-задачы, якія дапамогуць вам зірнуць на традыцыі па-новаму. Абнаўленні будуць зʼяўляцца кожны месяц на нашых старонках. Далучайцеся да нас у падарожжа па свеце беларускай культуры і традыцыі! Разам мы памяняем старыя сцэнары на новыя!».

Агляд
Раздзявацца і працаваць: колькі ў Беларусі святочных дзён у параўнанні з іншымі краінамі
2023.11.04 09:00

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі абвесціў 2024 год Годам беларускай нацыянальнай традыцыі. Разам з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, грамадскімі арганізацыямі, культурнымі ініцыятывамі і ўстановамі плануецца звярнуць асаблівую ўвагу на развіццё беларускіх нацыянальных традыцыяў.

«Сёння, калі нас пазбаўляюць многіх прыкметаў нацыянальнага, вынішчаюць традыцыйную лацінку са сфераў грамадскага карыстання, падмяняюць свае традыцыі чужароднымі звычаямі, адпаведнымі «рускаму міру», кожнаму з нас варта для сябе нагадаць, чым з’яўляецца наш сапраўдны беларускі скарб, – казала Аліна Коўшык з нагоды абвяшчэння года традыцыяў. – Давайце ў новым годзе з гонарам перадамо свае традыцыі блізкім і дзецям, захаваем той багаты досвед, які робіць нас асаблівымі».

Hавiны
З’явілася мапа kultmapka.me з абазначэннем беларускіх гісторыка-культурных аб’ектаў за мяжой
2023.10.05 22:04

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў