Генпракуратура Беларусі завяла дзве справы супраць колішняга пракурора Алега Талерчыка


Генпракуратура ў сваім Telegram-канале паведаміла, што ўзбудзіла дзве крымінальныя справы супраць сузаснавальніка BYPOL, колішняга пракурора Алега Талерчыка. Яго падазраюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванні сацыяльнай варожасці».

Олег Талерчик, представитель инициативы BYPOL
Колішні пракурор і сузнавальнік ініцыятывы BYPOL Алег Талерчык. Варшава, Польшча. 26 кастрычніка 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Генпракуратура Беларусі завяла дзве справы супраць сузаснавальніка BYPOL, колішняга пракурора Алега Талерчыка. Яму інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванне сацыяльнай варожасці». Злачынствам Генпракуратура палічыла інтэрв’ю «Белсату», у якім Талерчык «выказваўся пра прыцягненне да адказнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія засталіся працаваць пасля выбараў у 2020 годзе, правядзенне сярод іх люстрацыі, а таксама ягонае вяртанне з-за мяжы са зброяй у руках».

Алег Талерчык да восені 2020-га працаваў у Генеральнай пракуратуры. Звольніўся праз нязгоду з пазіцыяй ведамства адносна рэпрэсіяў. Быў адным з заснавальнікаў абʼяднання колішніх сілавікоў BYPOL. У кастрычніку абвесціў пра сыход з ініцыятывы.

Hавiны
Былы пракурор Алег Талерчык заявіў пра выхад з «BYPOL»
2022.10.19 11:51

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў