У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі «Стражи галактики» і сацыяльныя сеткі Цапкалаў


Улады Беларусі абнавілі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Там з’явіліся чаты і Telegram-каналы, асабістыя старонкі палітыкаў і нават песні. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Валерый Цапкала.
Фота: Madis Veltman / Globallookpress.com

Гэтак, у экстрэмісцкія залічылі песні «Пора», «Стражи галактики», «Ненависть» і «Вясна» жлобінскага гурта «FaceOFF», удзельнікаў якога днямі арыштавалі. Таксама экстрэмісцкай прызнаная VK-суполка гурта. Адпаведная пастанова прынятая судом Цэнтральнага раёну Менску 25 траўня.

Таксама спіс папоўнілі сацсеткі былога прэтэндэнта на прэзідэнцтва Валерыя Цапкалы, які днямі паведамляў пра шпіталізацыю Аляксандра Лукашэнкі, і старонка ў Instagram ягонай жонкі Веранікі.

Каментар
Лукашэнка зноў не памёр. Чаму ягонае здароўе выклікае столькі чутак?
2023.05.29 17:23

Таксама ў экстрэмісцкі спіс трапілі Telegram-чаты і каналы «Чат Московский 74 к 1-6», «Chat ОСВОБОЖДЕНИЕ БЕЛАРУСИ», «Правые беседы», «Широкая», «Якубовского», Facebook-старонкі «Досить боятися!», «Вольны Беларус», «Солидарность с Хартия-97», «Август2020» і VK-старонка «Взрыватель пуканов».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў