Лукашэнка змяніў кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту


Аляксандр Лукашэнка 30 траўня праводзіць дзень перастаноўкі кадраў. Так, Анатоль Лапо, які кіраваў Дзяржаўным памежным камітэтам з канца 2016 года, звольнены ў запас, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Анатоль Лапо (злева) і Канстанцін Моластаў (справа).
Фота: sb.by, Гродзенская праўда

Дзяржаўны памежны камітэт цяпер ачоліць Канстанцін Моластаў, які раней займаў пасаду начальніка Гарадзенскай памежнай групы.

Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Гарадзенскага гарвыканкаму. Пасаду заняў Андрэй Хмель, які да сённяшняга дня быў міністрам ЖКГ. Яшчэ прызначаныя новыя кіраўнікі раёнаў. У Аршанскім раёне гэта Ігар Мароз, Салігорскім – Анатоль Ладыга, Клецкім – Юрый Карловіч. Першамайскі раён сталіцы ўзначаліў Вадзім Пярэдня, да гэтага ён працаваў першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі гэтага раёну Менску.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў