У Літве дзевяць кампаніяў падазраюць у дапамозе Беларусі і Расеі абыходзіць санкцыі


Дзевяць літоўскіх кампаній, якія займаюцца гандлем драўнінай, падазраюцца ў парушэнні санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Такое рашэнне прыняла Дзяржаўная служба абароны правоў спажыўцоў Літвы (ДСАПС) на падставе расследаванняў журналісцкага праекту «Siena».

Спілаваныя дрэвы.
Фота: Белсат

У Службе абароны правоў спажыўцоў адзначаюць, што пакуль у праваахоўныя органы перададзена інфармацыя аб дзевяці кампаніях, але гэтая колькасць можа яшчэ вырасці ў выніку далейшага расследавання, паведаміла Даля Малінаўскене, кіраўніца аддзелу міжнародных сувязяў і сувязяў з грамадскасцю ДСАПС.

Даследаванне «Siena» у асноўным аналізавала падазроныя патокі драўніны, якія паступалі ў Літву і іншыя краіны ЕЗ, калі краінай паходжання былі пазначаныя Кыргызстан або Казахстан. Але выяўляецца, што такіх схемаў магла быць задзейнічаная таксама Турэччына. ДСАПС ужо пачала расследаванне ў дачыненні дзвюх звязаных з ёю кампаніяў

Ведамства таксама плануе звярнуцца ў пракуратуру з хадайніцтвам аб пачатку дасудовага расследавання паводле факту парушэння міжнародных санкцый. Дадзенае правапарушэнне караецца штрафам, арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

Агулам у поле зроку ДСАПС трапілі 95 літоўскіх кампаніяў у пытанні магчымага садзейнічанню абыходу санкцыяў, уведзеных у дачыненні беларускай і расейскай драўніны.

Hавiны
Літоўская мытня спыніла імпарт беларускай драўніны «з Казахстану і Кыргызстану»
2023.04.07 15:43

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў