Працаўніца кнігарні «Кнігаўка» Наста Карнацкая не выйшла на волю пасля арышту


Не выйшла на волю пасля 13-дзённага арышту працаўніца кнігарні «Кнігаўка» і літаратурная аглядальніца Наста Карнацкая. Прычыны затрымання дагэтуль застаюцца невядомымі, паведамляе «Вясна».

Наста Карнацкая.
Фота: haroshak.by

Насту Карнацкую затрымалі разам з дырэктарам кнігарні «Кнігаўка» Андрэем Янушкевічам 16 траўня пасля ператрусу ў кнігарні. Дзяўчыну арыштавалі паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) на 13 содняў.

25 траўня ў тэлеграм-каналах выдавецтва «Янушкевіч» і падкасту «Белліт», што вяла Наста Карнацкая, адначасова з’явіліся пасты са спасылкамі на праўладны канал АНТ. Каналы былі захопленыя.

Нагадаем, што сілавікі прыйшлі ў памяшканне кнігарні «Кнігаўка» ў дзень адкрыцця пасля наведвання адыёзных прапагандыстаў Азаронка і Гладкай.

Hавiны
ГУБАЗіК пра «Кнігаўку»: «Спрабавалі адкрыць кнігарню з нацысцкай літаратурай»
2022.05.17 15:13

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў