На сына палітыка Анатоля Лябедзькі завялі крымінальную справу


Дарадца абранай прэзідэнткі Беларусі Анатоль Лябедзька паведаміў у Facebook пра крымінальную справу супраць свайго сына Арцёма. «Вышэйшы пілатаж бесчалавечнасці і мярзотнасці. Пад падэшвай беззаконня хлюпаюць слёзы, хрусцяць косці, краваточыць боль», – напісаў палітык.

Арцём Лябедзька з дачкою.
Фота: Анатоль Лябедзька / Facebook

На Арцёма Лябедзьку завялі крымінальную справу, паведаміў ягоны бацька Анатоль Лябедзька. Ён назваў справу сфабрыкаванай.

«Вышэйшы пілатаж бесчалавечнасці і мярзотнасці. Свядома, мэтанакіравана ідуць па жывых людзях, па сям’і, па дзіцяці. Пад падэшвай беззаконня хлюпаюць слёзы, хрусцяць косці, краваточыць боль», – напісаў палітык у Facebook.

Анатоль Лябедзька ўдакладніў «Белсату», што справа заведзеная паводле артыкула аб фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.

Арцёма Лябедзьку затрымалі 28 сакавіка і прызначылі 15 содняў паводле артыкула «Дробнае хуліганства». Цяпер, пасля другога запар арышту на такі ж тэрмін, яго перавялі з Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага ў Менску.

Аналітыка
Быць проста лаяльным ужо недастаткова. Якія ўзроўні рэпрэсіяў цяпер існуюць у Беларусі
2023.04.17 07:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў