Сына палітыка Анатоля Лябедзькі арыштавалі на 15 содняў


Арцёму Лябедзьку прысудзілі 15 содняў арышту, паведаміў «Свабодзе» ягоны бацька Анатоль Лябедзька. Маладзёна абвінавацілі ў тым, што ён нібыта лаяўся побач з міліцыянтамі.

Арцём Лябедзька.
Фота: Анатоль Лябедзька / Facebook

Пра затрыманне свайго сына палітык Анатоль Лябедзька паведаміў напярэдадні, 28 сакавіка. Ён напісаў у Facebook: «Сёння забралі майго сына. Толькі за тое, што ён Арцём Лябедзька, што ён мой сын. Самае мярзотнае, калі пачынаюць распраўляцца з роднымі, бяруць у закладнікі тваіх блізкіх».

Сёння суд прызначыў спадару Арцёму 15 содняў арышту. У пратаколе было напісана, што ён нібыта «стаяў каля міліцыі і нецэнзурна лаяўся», артыкул – «Дробнае хуліганства».

Анатоль Лябедзька – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у парламенцкай супрацы і пытаннях канстытуцыйнай рэформы, ён цяпер за мяжою. У Беларусі на яго заведзеная крымінальная справа.

Hавiны
Затрымалі сына палітыка Анатоля Лябедзькі
2023.03.28 22:18

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў