Пад Дзяржынскам зламаўся цягнік. Пасажырам сказалі чакаць тры гадзіны


Цягнік «Stadler».
Фота: БЧ

Увечары 30 красавіка ў дарозе зламаўся пасажырскі цягнік 735Б Менск – Берасце. У Беларускай чыгунцы кажуць пра збой праграмнага забеспячэння.

Паводле пасажыраў, цягнік «Stadler», які выехаў з Менску ў 18:26, пасля прыпынку ў Койданаве праехаў пару хвілін і спыніўся ў поле ў 19.00.

«Людзі на ўзводзе, прыбіральні не працуюць», – паведамілі пасажыры TUT.by.

У Беларускай чыгунцы пацвердзілі, што «ў 19.05 на перагоне Койданава – Негарэлае з прычыны збою праграмнага забеспячэння быў спынены цягнік Менск – Берасце № 735Б».

«Час затрымкі складзе каля трох гадзін», – заявілі ў БЧ.

Там адзначылі, што прымаюць усе неабходныя захады для ліквідацыі прычын няспраўнасці і дастаўкі пасажыраў да пункта прызначэння.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў