У Менску правялі ператрусы ў актывістаў, што збіралі подпісы супраць будаўніцтва новага цэху «Камунаркі»


Сілавікі правялі ператрусы ў актывістаў, якія збіралі подпісы супраць будаўніцтва цэху «Камунаркі» для перапрацоўвання какававага бобу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паведамляецца, што нікога з іх пасля ператрусаў не затрымалі. Аднак з актывістамі правялі размовы, падчас якіх «настойліва папрасілі не перашкаджаць працы дзяржаўных органаў» і папярэдзілі, што «выканкам нервуецца».

Новы цэх кандытарскай фабрыкі «Камунарка» для перапрацоўвання  какававага бобу збіраюцца будаваць пры вуліцы Ангарскай на 11 гектарах зямлі.

Праект новага цэху «Камунаркі». Крыніца: kommunarka.by
Праект новага цэху «Камунаркі». Крыніца: kommunarka.by

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў