Улады афіцыйна зліквідавалі выдавецтва «Кнігазбор»


Менгарвыканкам 26 кастрычніка прыняў рашэнне выключыць выдавецтва «Кнігазбор» з Адзінага дзяржаўнага рэгістра. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.

«Усё, і юрыдычна выдавецтва «Кнігазбор» няма», – канстатаваў ён.

Ціск на выдавецтва распачаўся ў 2021 годзе, калі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК прыйшлі ў офіс «Кнігазбору» і дамоў да Вінярскага, забралі лічбавую тэхніку і паўтысячы асобнікаў раману Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя». Па «справе кнігароў» тады праходзілі некалькі выдавецтваў, якія нібыта падазраваліся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйных памерах. Потым крымінальную справу спынілі.

У кастрычніку 2022 году сетка дзяржаўных кнігарняў «Белкніга» разарвала дамовы з «Кнігазборам» і іншымі выдавецтвамі, якія друкуюць кнігі на беларускай мове. У снежні 2022 году Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзейнасць выдавецтва, а ў студзені 2023 году распачаўся працэс ліквідацыі. Шэраг кнігаў «Кнігазбору», у тым ліку творы класікаў, улады абвесцілі «экстрэмісцкімі».

Hавiны
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева
2023.08.17 16:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў