Чытанне вершаў, выставы, шэсці, малітвы: як у розных месцах свету пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў»


85 гадоў таму, уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у сутарэннях менскай унутранай турмы НКВД былі расстраляныя больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў – літаратараў, дзеячаў культуры і мастацтва, навукоўцаў, грамадскіх актывістаў. Штогод у апошнія дні кастрычніка беларусы ўшаноўваюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў сімвалічнай акцыяй «Ноч расстраляных паэтаў». Паглядзелі, дзе і якія сустрэчы пройдуць сёлета.

Гарфіка: Аліса Ганчар / Белсат

На працягу доўгага часу «Ноч расстраляных паэтаў» праходзіла ў Менску, у Курапатах – месцы масавага пахавання забітых у гады сталінскіх рэпрэсіяў. Апошнія два гады, пасля таго, як шмат беларусаў з’ехала з радзімы, акцыю пачалі праводзіць у розных гарадах і краінах свету. Быў створаны адмысловы сайт nochpaetau.com, на якім збіраецца інфармацыя пра ушанаванне ў розных месцах. Таксама на гэтым сайце ёсць аповеды пра беларусаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, спасылкі на рэсурсы з інфармацыяй пра той час.

Прыводзім падборку падзеяў у краінах, дзе сёння найбольш беларусаў. На мапе на сайце «Ноч паэтаў» можна знайсці акцыі і ў іншых мясцінах.

Літва

Дзе: Вільня, пляцоўка каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g. 2A.

Калі: 29 кастрычніка, 17:00–19:00 мясцовага часу.

Што: Памятная акцыя, у якой бяруць удзел музыкі Анастасія Шпакоўская, Аляксандр Памідораў, Юрый Несцярэнка, Ганна Валынец, гурт «Беларускі цуд», паэткі Сабіна Брыло, Ванда Марціньш, Дар’я Роскач, старшыня Саюзу літоўскіх пісьменнікаў Біруце Янушкайце і іншыя ганаровыя госці.

Латвія

Дзе: ля мемарыялу ахвярам савецкай акупацыі на плошчы Латышскіх стралкоў.

Калі: 29 кастрычніка, 18:00–20:00 мясцовага часу.

Што: чытанне вершаў, запальванне знічоў, ускладанне кветак. Тым, хто хоча выступіць на акцыі, прапаноўваюць запоўніць анкету.

Польшча

У Польшчы памятныя акцыі пройдуць у некалькіх гарадах.

Быдгашч

Дзе: пляцоўка каля Музею Быдгашскага каналу, Staroszkolna 10.

Калі: 29 кастрычніка, 17:00 мясцовага часу.

Што: чытанні вершаў расстраляных паэтаў, гутаркі, пачастунак, перформанс.

Акция «Ночь расстреляных поэтов» в Белостоке
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларуская дыяспара правяла жалобную акцыю ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Ноч расстраляных паэтаў». Беласток, Польшча. 29 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

Гданьск

Дзе: Цэнтр адукацыі і культуры аблятаў, Elżbietańska 9/10.

Калі: 29 кастрычніка, 19:00 мясцовага часу.

Што: літаратурна-тэатральная вечарына «Маладыя. Прыгожыя. Яркія», якую правядзе Беларускае культурнае таварыства «Хатка».

Кракаў

У Кракаве пройдзе некалькі імпрэзаў у розных месцах.

Дзе: вул. Кракаўская 19 (2-і паверх).

Калі: 29 кастрычніка, 17:00 мясцовага часу.

Што: прэзентацыя літаратурнага часопісу «Таўбін», названага ў гонар паэта Юлія Таўбіна. Рэдактар і сузаснавальнік часопісу Артур Камароўскі падзеліцца падборкай беларускіх перакладаў творчасці расстраляных у той жа час паэтаў Украіны. На сустрэчу можна зарэгістравацца па спасылцы.

Дзе: ля помніку Адаму Міцкевічу.

Калі: 29 кастрычніка, 20:00 мясцовага часу.

Што: Шэсце памяці.

Дзе: Chicago Live Music, Sławkowska 11.

Калі: 29 кастрычніка, 21:00 мясцовага часу.

Што: Адкрыты мікрафон на чытанне вершаў расстраляных паэтаў. Выступяць гурт «Znak Stop», Жэня Вялько.

Вроцлаў

Дзе: Klub Proza, Przejście Garncarskie 2.

Калі: 30 кастрычніка, 18:00 мясцовага часу.

Што: чытанне вершаў расстраляных паэтаў. Кожны ўдзельнік можа прачытаць абраны верш.

Варшава

Дзе: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11.

Калі: 30 кастрычніка, 18:00 мясцовага часу.

Што: канцэрт-прэзентацыя новага выдання кнігі «(Не)расстраляныя», у якой сабраныя гісторыі жыцця беларускіх пісьменнікаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсіяў.

Украіна

Дзе: Львоў, Тэатр лялек (ніжняя зала), пл. Данілы Галіцкага 1.

Калі: 30 кастрычніка, 19:00 мясцовага часу.

Што: чытанне вершаў расстраляных паэтаў.

Мероприятие «Ночь нерасстреляной поэзии» в Киеве
Здымак мае ілюстрацыйны характар. У Кіеве адбылася імпрэза «Ноч нерасстралянай паэзіі», якую прысвяцілі ўшанаванню памяці паэтаў, якія былі расстраляныя ў 1937 годзе. 29–30 кастрычніка 1937 года адбылася самая чорная ноч у гісторыі Беларусі. У падвалах менскай турмы НКВД расстралялі больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. На сустрэчы ва ўкраінскай сталіцы выступілі літаратар Алесь Плотка, спявачка Кацярына Ваданосава ды іншыя беларусы, якія прачыталі са сцэны вершы расстраляных паэтаў. Кіеў, Украіна. 29 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

Чэхія

Дзе: Прага, Božská Lahvice, Bílkova 122/6.

Калі: 29 кастрычніка, 19:00 мясцовага часу.

Што: аповед пра беларускіх пісьменнікаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, чытанне вершаў.

Грузія

Тбілісі

Дзе: Writers’ House, 13 Ivane Machabeli St.

Калі: 29 кастрычніка, 18:00 мясцовага часу.

Што: онлайн-лекцыя Ганны Севярынец «Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка» пра літаратараў 1920–30 гадоў; прэзентацыя выставы, прысвечанай грузінскім рэпрэсаваным пісьменнікам, аўтарка выставы – Ніно Бэкішвілі. Чытанне вершаў. Будзе працаваць «адкрыты мікрафон».

Батумі

Дзе: ля помніку на вул. Мэлікішвілі 21.

Калі: 29 кастрычніка, 20:00 мясцовага часу.

Што: чытанне вершай расстраляных паэтаў. У акцыі возьмуць удзел таксама грузінскія і ўкраінскія паэты.

Нямеччына

Брэмэн

Дзе: зала гарадской бібліятэкі, Am Wall 201.

Калі: 29 кастрычніка, 14:00–17:30 мясцовага часу.

Што: дыскусіі, чытанне вершаў на беларускай мове з нямецкім перакладам, беларускі канцэрт, выстава «Палітвязні ў Беларусі», «кніжны стол» з падборкай беларускіх кніг у перакладзе на нямецкую мову.

Мангайм

Дзе: царква святога Пятра, Augartenstraße 94.

Калі: 29 кастрычніка, 18:00 па мясцовым часе.

Што: жалобная імша па беларусах – ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў, якую правядзе святар украінскай грэка-каталіцкай царквы айцец Андрый. Імша будзе на ўкраінскай мове.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ніна Багінская на «Ночы расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2020 года.
Фота: Белсат

Эстонія

Дзе: Талін, Vaba Lava у Telliskivi.

Калі: 29 кастрычніка, 16:00 мясцовага часу.

Што: чытанне вершаў беларускіх аўтараў, у тым ліку – у перакладзе на эстонскую і ўкраінскую мовы. У праграме таксама маленькія падарункі для ўдзельнікаў – «дробязі, якія сагрэюць сэрца».

31 кастрычніка а 20-й гадзіне менскага часу ініцыятыва «Вольная мова» зладзіць таксама онлайн-вечарыну ў памяць пра ахвяраў «Чорнай ночы» з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Рэгістрацыя па спасылцы.

Вялікая Брытанія

Дзе: Лондан, Скарынаўская бібліятэка 37, Holden Road

Калі: 29 кастрычніка, 18:00 мясцовага часу.

Што: У першай частцы імпрэзы – чытанні вершай і спевы песняў на словы вершаў паэтаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У другой частцы вечара ўдзельнікі запаляць свечкі і памоляцца за ўсіх ахвяраў рэпрэсіяў у беларускай царкве Святога Кірылы. У сустрэчы возьме ўдзел паэтка Ганна Комар.

ЗША

Дзе: Бостан, West Newton Cinema, 1296 Washington St, West Newton, MA 02465.

Калі: 29 кастрычніка, 17:00–20:00 мясцовага часу.

Што: чытанне вершаў, прагляд відэаспектаклю купалаўцаў «DZIADY» па Адаму Міцкевічу.

Канада

Дзе: Zoom-сустрэча па спасылцы.

Калі: 29 кастрычніка, 20:00 канадскага часу (03:00 паводле Менску).

Што: онлайн-чытанні вершаў паэтаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Ізраіль

Дзе: Ашкелон, сквер Міхоэлса, мемарыял памяці Саламона Міхоэлса, Веньяміна Зускіна і актораў Маскоўскага габрэйскага тэатру.

Калі: 29 кастрычніка, 20:00 мясцовага часу.

Для беларусаў у Беларусі сустрэчы пройдуць онлайн.

Ганна Ганчар belsat.eu

Стужка навінаў