Пасля пачатку вайны ва Украіне, з 24 лютага, 60% жыхароў краіны страцілі працу з-за вымушанага пераезду, паведамляе прадстаўніца Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) Варвара Жлукцэнка.
Паводле дадзеных МАМ, ва Украіне зараз больш за 6,6 млн чалавек пакінулі дама. Людзі з’яжджаюць з поўдня, поўначы і ўсходу Украіны на захад, у больш бяспечныя раёны.
Пры гэтым, па дадзеных МАМ, 5,5 млн чалавек, якія раней зʼехалі са сваіх родных населеных пунктаў, ужо вярнуліся дадому, 16% з іх вярнуліся з-за мяжы. Людзі вяртаюцца дадому пераважна з-за недахопу працы.
Таксама 60% асоб, якія мелі працу да вымушанага перамяшчэння, зараз яе страцілі. Практычна кожны дзясяты – 9% унутрана перамешчаных не мелі ніякага даходу з пачатку вайны, яшчэ трэць – 35% паведамілі, што даход іх сямʼі не перавышае 5 тысяч грыўняў (135 долараў) з пачатку поўнамаштабнай вайны, распавяла прадстаўніца МАМ.
Усяго на канец чэрвеня больш за 8 мільёнаў жыхароў Украіны пакінулі краіну пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, паведамляе ААН. Больш за палову з іх накіраваліся ў Польшчу.
Алена Рувіна belsat.eu