У Менску затрымалі двух актывістаў анархісцкага руху, а жанчыну аштрафавалі за сушэнне майкі


Яны былі на допыце ў Следчым камітэце, але цяперашні іх статус невядомы. Абодвух раней неаднаразова садзілі пад арышт з палітычных прычынаў.

Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка – актывісты анархісцкага руху, затрыманыя 29 ліпеня 2021 года.
Фота: «Вясна»

Праваабаронцам «Вясны» 29 ліпеня стала вядома аб затрыманні ў Менску актывістаў анархісцкага руху Аляксандра Бялова і Яўгена Рубашкі.

Усё, што вядома, гэта тое, што іх дапытвалі ў Следчым камітэце ў межах крымінальнай справы аб «Групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Але ці сведкі яны, ці абвінавачаныя, невядома.

Паводле базы звестак «Вясны», Аляксандра Бялова летась двойчы садзілі на 15 дзён арышту за «­масавыя мерапрыемствы» – у кастрычніку і затым адразу па вызваленні ў лістападзе.

Яўгена Рубашку ў мінулым кастрычніку і лістападзе двойчы асудзілі на 15 дзён арышту за «масавае мерапрыемства», таксама яго садзілі на 12 дзён у 2017 годзе за «Марш недармаедаў» і штрафавалі на 5 базавых велічыняў у 2012-м за нібыта «дробнае хуліганства» (тады затрымалі каля сотні чалавек на канцэрце ў ДК МАЗ).

Ілюстрацыйная выява.
Фота: Белсат

Канал «Вясна назірае» тым часам паведамляе пра чарговы прысуд за адзенне, аб якім стала вядома сёння. 26 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску разглядалі справу 31-гадовай Алесі Яначкінай, якую напярэдадні затрымалі дома.

На яе склалі пратакол за «несанкцыянаваную акцыю» (арт. 24.23 КаАП РБ) за тое, што яна вывесіла сушыцца на гаўбцы белую цішотку з чырвонай паласой пасярэдзіне. На думку міліцыянтаў, гэта «формаўтварала БЧБ-сцяг».

Жанчына расказала, што цішотка вісела некалькі дзён, а пасля заўвагі ўчастковага яна адразу зняла адзенне з сушкі. Ды праз пару дзён міліцыянт прыйшоў і запрасіў яе на «прафілактычную гутарку», але затрымаў яе да наступнага дня – нягледзячы на тое, што жанчына мае непаўналетняе дзіця, таму яе мусілі вызваліць праз тры гадзіны.

На судзе міліцыянт забыў, што менавіта ён затрымліваў жанчыну і складаў пратакол. Нягледзячы на гэта, суддзя Марыя Ярохіна прызнала Алесю Яначкіну вінаватай і аштрафавала на 2900 рублёў.

Артыкулы
Затрымалі Насту Пілюгіну – блогерку, вядоўцу падкасту «Dzigital». Яна можа быць у КДБ
2021.07.29 15:28

Сёння «Вясне» таксама стала вядома пра затрыманне днём раней Мікіты Волкава – сына палітвязня, актора Палескага драматычнага тэатру Сяргея Волкава. Аднак «Наша ніва» сцвярджае, што інфармацыя не пацвердзілася, а Сяргей знаходзіцца за мяжой і ў Беларусь не збіраўся.

Ён, як пішуць праваабаронцы, пэўны час быў за мяжой і раптам вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Вядома, што ён быў у вышуку за тыя ж падзеі, за якія яго бацька атрымаў чатыры гады ўзмоцненага рэжыму — за ўдзел у акцыі пратэсту ў Пінску, якая адбылася ўвечары пасля выбараў прэзідэнта каля райвыканкаму.

АА belsat.eu

Стужка навінаў