Кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Якое надвор'е будзе ў Беларусі ў нядзелю 29 траўня


У нядзелю 29 траўня ў шмат якіх раёнах Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы, прагназуе Белгідрамет.

Вецер у нядзелю будзе паўднёва-заходні, 5–10 м/с. Тэмпература паветра +12–18 °С, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да +20 °С. Небяспечных і неспрыяльных метэаралагічных з’яваў не чакаецца.

Аднак МНС папярэджвае пра магчымае павелічэнне колькасці дарожна-транспартавых здарэнняў і няштатных сітуацыяў на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі, падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоваў, гародаў, аўтадарог мясцовага значэння.

30 траўня ў шмат якіх раёнах Беларусі таксама пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Тэмпература паветра ад +5 °С уначы да +24 °С днём.

Гісторыі
«Мора выкідвае мёртвых дэльфінаў і міны». Беларуская мадэль Яўгенія Цюленева – пра Адэсу падчас вайны
2022.05.29 08:45

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў