Украіна можа прызначыць спецпрадстаўніка ў справе Беларусі


Украіна збіраецца прызначыць свайго экс-амбасадара ў нашай краіне Ігара Кізіма спецпрадстаўніком у справе Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал, звязаны з палітыкам Анатолем Лябедзькам, і крыніцы Reform.by.

Ігар Кізім.
Фота: Ihor Kyzym / Facebook

«Як паведамляюць нашы крыніцы ў Вярхоўнай Радзе Украіны, у найбліжэйшы час будзе прынятае рашэнне аб прызначэнні спадара Ігара Кізіма спецпрадстаўніком Украіны па Беларусі. За ўвядзенне пасады спецпрадстаўніка па Беларусі выступалі многія беларускія і ўкраінскія палітыкі, у тым ліку група экспертаў ад Форуму братоў Астрожскіх, якая звярталася з такой прапановай да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага», – піша тэлеграм-канал «Парламентский Канал».

Крыніца Reform.by таксама называе Кізіма будучым спецпрадстаўніком у справе Беларусі.

«Паводле нашай інфармацыі, прызначэнне зацягнулася. Кізім у новым статусе павінен быў браць удзел у сустрэчы АПК са спецпрадстаўнікамі Эстоніі, Швецыі, Польшчы і Літвы на мінулым тыдні», – піша Reform.by.

Ігар Кізім быў паслом Украіны ў Беларусі з лютага 2017 года да 22 чэрвеня 2023 года. Затым ён быў зняты з пасады ўказам Уладзіміра Зяленскага. Гэта адбылося пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком так званай ДНР Дзянісам Пушыліным.

Да гэтага Ігар Кізім заставаўся ў Менску, нягледзячы на скандальныя дзеянні, якія дазваляў сабе беларускі бок. Напрыклад, яшчэ ў верасні 2020 года беларускія памежнікі агледзелі багажнік аўтамабіля дыпламата, хоць, згодна з венскімі канвенцыямі, гэта недапушчальна.

Інтэрв’ю
«Напісаў Макею: сяброўству канец». Экс-амбасадар Украіны ў Беларусі распавёў пра першыя дні вайны
2023.10.02 19:24

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў