Суд у «справе Рабочага руху» зрабілі закрытым


Судовы працэс у «справе Рабочага руху» зрабілі закрытым да вынясення прысуду. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Фігуранты «справы Рабочага руху». Калаж: «Вясна»/ Telegram / viasna96

Сёння праваабаронцам стала вядома, што 27 снежня зрабілі закрытым працэс у «справе Рабочага руху», у якім праходзяць 10 чалавек. Разгляд справы 9 лістапада пачаўся у Гомельскім абласным судзе і да гэтага часу праходзіў у адкрытым рэжыме.

Фігуранты «справы Рабочага руху» – адразу дзесяць палітзняволеных: Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў.

Паводле праваабаронцаў, усе 10 палітвязняў не прызналі віны ў здрадзе дзяржаве. Усе яны адмовіліся даваць паказанні, таму на працэсе праглядалі відэа допытаў з папярэдняга следства ў КДБ.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў