Ціханоўская заклікала Латвію прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў


Беларуская лідарка агучыла просьбу падчас сустрэчы з дзяржсакратаром Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі Дзімітрыйсам Трафімаўсам.

Светлана Ціханоўская з Дзімітрыйсам Трафімаўсам.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

«Яны абмеркавалі праблемы легалізацыі беларусаў у Латвіі і бюракратычныя перашкоды, з якімі яны сутыкаюцца», – паведамляе прэс-служба кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага Кабінету.

Святлана Ціханоўская заклікала разгледзець магчымасць прызнання пратэрмінаваных пашпартоў сапраўднымі. Пасля падпісання Аляксандрам Лукашэнкам указу «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў» ад 4 верасня беларусы не могуць атрымаць новы пашпарт за мяжой.

Таксама лідарка дэмсілаў папрасіла знайсці рашэнні для дзяцей, якія нарадзіліся ў Латвіі, і не маюць магчымасці атрымаць беларускія дакументы.

«На сустрэчы дамовіліся, што Міністэрства ўнутраных справаў апублікуе інструкцыю па легалізацыі для беларусаў у Латвіі. Трафімаўс адзначыў, што Латвія гатовая разгледзець магчымасць выдачы часовай абароны для беларусаў, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі», – працягвае прэс-служба.

7 лістапада прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў Нямеччыны запэўнілі Ціханоўскую, што будуць прызнаваць беларускія пашпарты, калі тэрмін іх дзеяння скончыўся. Таксама міністарка замежных справаў Нямеччыны Аналена Бербак паведаміла, што нямецкі ўрад ужо разаслаў інструкцыі па выдачы неабходных дакументаў для беларусаў, у тым ліку для тых, чые дзеці нарадзіліся ў Нямеччыне і не могуць атрымаць беларуская дакументы.

Hавiны
Святлана Ціханоўская: У нас ёсць магутная міжнародная кааліцыя саюзнікаў
2023.11.07 19:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў