У Эстоніі беларусам забаранілі мець зброю


Улады Эстоніі забаранілі грамадзянам Беларусі валодаць зброяй, піша партал «Delfi». Растлумачылі гэта захадамі дзяржаўнай бяспекі.

У Эстоніі грамадзянам Беларусі забаранілі мець зброю. Адпаведная пастанова ўраду набудзе моц 1 снежня, абвясціў на прэс-канферэнцыі міністр унутраных справаў рэспублікі Лаўры Ляанэмэтс.

Што праўда, гэта забарона не эксклюзіўна для беларусаў, яна датычыць таксама грамадзянаў Расеі і гэтак званых неграмадзянаў Эстоніі – былых грамадзянаў СССР, якія жылі ў краіне і не атрымалі эстонскіх пашпартоў пасля развалу Савецкага Саюзу.

Такім чынам, як адзначыў кіраўнік МУС, легальна валодаць зброяй у Эстоніі змогуць грамадзяне гэтай дзяржавы, а таксама грамадзяне краінаў – чальцоў ЕЗ і NATO.

Абмежаванні закрануць больш за 1300 асобаў, у іх на руках цяпер амаль 4 тысячы адзінак зброі. Прадугледжаны пераходны перыяд, за які належыць пазбавіцца ад зброі: год. Пасля паліцыя зоймецца канфіскацыяй, сказаў міністр Ляанэмэтс. Ён не выключыў, што дзяржава прапануе выкупіць гэтую зброю, на гэта выдаткуюць 700 тысяч еўраў.

У верасні прэм’ер-міністарка краіны Кая Калас заклікала пазбавіць беларусаў і расейцаў агнявой зброі: «Грамадзяне Беларусі і Расеі са зброяй на руках могуць быць патэнцыйнаю пагрозаю бяспекі Эстоніі».

Парады
У Латвіі зрабілі больш жорсткімі ўмовы выдачы ВНЖ беларусам і расейцам
2022.09.22 14:30

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў