У Вялейскім раёне разбіўся мотадэльтаплан. Два чалавекі загінулі


Следчы камітэт паведамляе, што ў выніку падзення мотадэльтаплана пад Вялейкай загінулі двое мужчынаў.

Падзенне мотадэльтаплана ў Вялейскім раёне.
Фота: skgovby / Telegram

Паводле інфармацыі СК, 52-гадовы жыхар Смалявічаў прыехаў у Вялейскі раён, каб палётаць на мотадэльтаплане. Пасля пасадкі да яго падышоў 24-гадовы мясцовы жыхар і папрасіў здзейсніць палёт разам.

«Ужо ў небе пілот не справіўся з кіраваннем, лятальны апарат упаў на зямлю, у выніку чаго абодва мужчыны загінулі», – паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Следчыя распачалі крымінальную справа паводле ч. 3 арт. 314 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі паветранага транспарту, якое выклікала па неасцярожнасці смерць дзвюх асобаў»).

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў