У Беларусі знікла ўкраінская валанцёрка


Валанцёрка з Украіны Наталля Захаранка знікла ў Беларусі. Сувязі з ёй няма з 19 ліпеня, аб гэтым паведамляе маці Наталлі выданню «Час Чернігівський».

Валанцёрка Наталля Захаранка, якая знікла ў Беларусі.
Фота: «Час Чернігівський»

Вядома, што Наталля ездзіла ў Беларусь (у эвакуацыйны цэнтр у Мазыры) і дапамагала ўкраінцам, якія падчас акупацыі выехалі ў Беларусь, вяртацца з назад, ва Украіну. Яна пачала ездзіць у Беларусь з другой паловы 2022 года, дапамагаючы на ўласным аўто перавозіць людзей, іхныя рэчы. За гэты час ёй удалося вывезці каля 30 чалавек.

Паводле словаў маці, Наталля не выходзіць на сувязь з 19 ліпеня. Жанчына ўжо звярталася і ў пасольства, пракуратуру, МЗС. У пасольстве жанчыне саказалі, што сярод затрыманых Наталлі няма.

«Я не ведаю, куды ісці і да каго звяртацца», – хвалюецца маці Наталлі.

Калі вам вядома нешта пра месцазнаходжанне жанчыны, напішыце ў рэдакцыю «Белсат» або ва ўкраінскае выданне «Час Чернігівський».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў